Майстэрня ад Медыязоны + для маладых медыяпраектаў, #анлайн“Мастерская” – супольны праект «Медыязоны…

Майстэрня ад Медыязоны + для маладых медыяпраектаў, #анлайн

“Мастерская” – супольны праект «Медыязоны» і каманды незалежных журналістаў. Сярод іх медыякансультанты/-кі, прадзюсары/-кі, а таксама рэдактары/-кі і спецыялісты/-кі па прасоўванні.

Іх калектыўная дапамога новым праектам незалежных журналістаў/-к будзе матэрыяльнай, нематэрыяльнай і, перш за ўсё, стратэгічнай. Ад пошуку людзей, якіх не хапае ў рабоце, да кансультацый па канцэпцыі.

Для каго:
⁃ Аўтары(-кі) ужо дзейных грамадскіх і палітычных праектаў – як нішавых медыя ў Інстаграме/Тэлеграме, так і Ютуб-канал ці падкаст.
⁃ Узрост, месца жыхарства і фармат праекту не маюць значэння.
⁃ Вітаюцца і ціктокеры/-кі: калі ў вас ужо ёсць акаўнт, дзе вы ўздымаеце грамадска-палітычныя тэмы, ці вы толькі хочаце здымаць відэа такой тэматыкі, то для вас ёсць спецыяльная праграма вось тут.

Неабходна проста запоўніць невялікую анкету па спасылцы ніжэй.

Ддл: 7 верасня. З абранымі кандыдатамі звяжуцца на працягу 2-х тыдняў.
Сайт праграмы.

#СМІ #журналістыка #медыя #новыя_медыя