Пра абарону рускага свету

Вольны Захад інфа

ПРА АБАРОНУ РУСКАГА СВЕТУ
ᅠ
Калі ты прагнеш рускі свет абараняць,
Маўляў братоў тваіх там недзе прыгнятаюць,
Павінен ты дамы пабудаваць,
Братам сказаць, што іх тут запрашаюць.

Іх тут чакаюць, бо яны — браты
У іх тут будзе праца, лёс і хата.
Павінен так зрабіць напэўна ты,
А не ісці да брата з аўтаматам.

А калі ты са зброяй у руках
Варваўся ноччу да суседа ў хату
І ладзіш смерць са злосццю ў вачах,
Сваіх салдат ператварыўшы ў катаў,

Ты не абараняеш рускі свет,
А акупуеш не сваю краіну.
Ты — акупант. Табе “прощенья нет”.
І адказаць за гэта ты павінны.

©️ Максим Перепелица

@menskrazam_info

Менск Разам | Media