412 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За верасень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш…

412 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За верасень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя вераснеўскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек, з якіх 23 жанчыны і 91 мужчына;
Ім агулам прысудзілі 412 гадоў пазбаўлення волі, 17 гадоў «хіміі», 76 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі», 332 800 рублёў штрафаў;
Па «пратэсных» крымінальных справах у верасні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 69.3% выпадкаў.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у верасні.

Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3rvgjIu