Нашы з вамі перамогіСветлагорскХімвалакно і ваеннае кіраўніцтва РБ трапілі пад новыя санкцыі ЗША.ЕС …

Нашы з вамі перамогі

СветлагорскХімвалакно і ваеннае кіраўніцтва РБ трапілі пад новыя санкцыі ЗША.

ЕС прыступіў да падрыхтоўкі 5-га пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Telegram заблакаваў каналы беларускіх прапагандыстаў на прыладах Apple.

У Літве ініцыявана стварэнне чорнага спісу беларускіх “суддзяў”, у якім ужо знаходзіцца каля 190 чалавек.

Дзюдаісты з Расіі і Беларусі не дапушчаны Міжнароднай федэрацыяй дзюдо да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах па дзюдо да студзеня 2023 года.

Беларускія хакеры зрабілі ўзлом Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Беларусі.

Рэжым хацеў павесіць на беларуса штраф у 70 тысяч эўра. Улад Манюк эвакуіраваны і знаходзіцца ў бяспецы.

Аршанскі суд вырашыў не караць беларуса за “абразу дыктатара”.

З 30 верасня па 2 кастрычніка беларусы ўсяго свету адзначылi Дзень спартыўнай салідарнасці.

«Мастак бегам» Вадзім Сіманаў разам з варшаўскай камандай бегуноў намалявалі «пагоню» даўжынёю больш за 200 кіламетраў.

Вуліца Вольнай Беларусі з’явілася ў Беластоку.

Беларускія добраахвотнікі атрымалі ўзнагароды за абарону Бучы ад рашысцкіх акупантаў.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» уручылі прэмію The Albie Awards 2022 у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі».

Фонд ААН падтрымаў беларускі стартап, прысвечаны тэме сталення падлеткаў.

У Пекіне адкрыўся першы ў Кітаі рэстаран беларускай кухні.

У Японіі здарыўся аншлаг! Беларускую мову пажадалi вывучаць рэкордная колькасць студэнтаў.

У Будслаўскім касцёле завершаны будаўнічыя працы.

Беларуская культурніцкая журналістка і кінакрытык Ірэна Кацяловіч ўвайшла ў журы адной са старэйшых кінаўзнагарод Галівуда.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot