Што будзе, калі беларускай арміі загадаюць атакаваць Украіну? Чаго чакаюць ад вайскоўцаў беларуск…
Беларускі народ супраць таго, каб беларуская армія пайшла вайной супраць Украіны. Гэта тая пазіцыя, на якой сышліся людзі розных поглядаў: тыя, хто супраць ці за дыктатуру, тыя, хто сімпатызуюць Украіне, і нават тыя, хто чамусьці падтрымліваюць Расію. Лічаныя адзінкі хочуць бачыць беларускае войска ў баявых дзеяннях ва Украіне на баку Расіі. Але што рабіць, калі дыктатура зноўку праігнаруе запыт народа і зробіць па-свойму?
Як можна пазбегнуць таго, што зараз адбываецца ў Беларусі і вельмі падобнае да мабілізацыі?
Падрабязную інструкцыю ўжо зрабіў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, вось галоўнае:
1⃣ Калі вам можа прыйсці позва, не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на тэлефанаванні і паведамленні з невядомых нумароў.
2⃣ Па магчымасці не жывіце па прапісцы.
Нез’яўленне без паважных прычынаў на мерапрыемствы па прызыве ў армію на тэрміновую службу — гэта адміністратыўнае пакаранне штрафам да 5 базавых велічыняў. Даказанае сістэматычнае ўхіленне ад прызыву — гэта штраф або арышт, або зняволенне да 2 гадоў. Ухіленне асобаў з воінскай спецыяльнасцю ад прызыву па мабілізацыйным прадпісанні пагражае зняволеннем на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.
Калі ў вас ёсць сябры ды знаёмыя, якіх можа чакаць позва ў армію, распавядзіце ім пра спосабы пазбегнуць прызыву.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество