Пачвары забралі бацьку маленькай Паўлінкі Лосік, зараз забіраюць маці. Дар’я Лосік не з’ехала з Бела…

Пачвары забралі бацьку маленькай Паўлінкі Лосік, зараз забіраюць маці.

Дар’я Лосік не з’ехала з Беларусі, каб быць побач з Ігарам. З моманту яго арышту яна прысвяціла жыццё барацьбе за мужа і гадаванню дачкі. Яе вернасць, самаадданасць і каханне – косткі ў горле галоўнага пацука, што не ведае такіх пачуццяў. Бясстрашная. Нязломная. Маленькая далікатная жанчына, што смела ідзе супраць усіх гэтых пацучыных “сілавікоў”, “суддзяў’, “пракурораў”, мацнейшая за кожнага з іх. Жанчына , якую нельга перамагчы, бо яна змагаецца за сваё каханне і за будучае свайго дзіцяці. Дар’я Лосік – сімвал нашага супраціву.

Свабоду Дар’і Лосік!
Свабоду Ігару Лосіку!
Жыве Беларусь!