«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
1863 і 2020 гады для Беларусі вельмі падобныя — нечаканае яднанне і кансалідацыя грамадства, а на коне — вызваленне нашай радзімы. Як важна не сварыцца ў такія часы паміж сваімі і не шукаць ворагаў там, дзе іх няма — усё гэта добра ведала польскамоўная пісьменніца з Беларусі Эліза Ажэшка, пра якую ў чарговым выпуску на сваім Youtube-канале расказвае паэт, перакладчык, знаўца літаратуры Андрэй Хадановіч.
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра вялікую беларускую пісьменніцу Элізу Ажэшку.
Пагаворым пра паўстанне 1863 года і як яно паўплывала на жыццё і творчасць Элізы…