“Новую Беларусь” стваралі больш за год і цяпер пачалі публічна тэставаць.Гаворка пра адмысловую лічб…

“Новую Беларусь” стваралі больш за год і цяпер пачалі публічна тэставаць.

Гаворка пра адмысловую лічбавую платформу, якая можа ў будучыні стаць пляцоўкаю для лічбавай дэмакратыі. Спачатку “Новая Беларусь” будзе больш падобная да сацыяльнай сеткі, але паступова разаўецца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву, кажуць яе распрацоўнікі.

Гэта першы крок, адкрытая пілотная версія, да якой мы запрашаем далучацца, тэставаць разам, рухацца далей. Мы будуем велічэзную платформу, на якой мусяць перасекчыся некалькі пластоў — сацыяльна-культурніцкія, эканамічныя, палітычныя. Цяпер фокус у нас будзе менавіта на сацыяльна-культурніцкіх. Яны могуць быць базісам, які дазволіць сабраць людзей у камфортнай і бяспечнай прасторы“, — паведамляе стваральнік лічбавай платформы Павел Лібер.

Усталяваць на Android

Спампаваць у App Store