«Майстэрня паштовак салідарнасці» запусціла ўласныя сацыяльныя сеткі

Вольны Захад інфа

Цяпер «Майстэрня паштовак салідарнасці» мае асабістыя сацыяльныя сеткі!

На жаль, нават праз два гады пасля з’яўлення Майстэрні пытанне падтрымкі вязняў застаецца актуальным і фармуе новыя запыты. Каманда «Майстэрні паштовак салідарнасці» вырашыла распавядаць, чаму салідарнасць у розных формах неймаверна важна і як прыўнесці ў працэс свежыя ідэі. Акрамя мерапрыемстваў, яны будуць дамагаць з пошукам тэм для лістоў, гутарыць пра сэнс і значнасць дапамогі, рабіць калабарацыі з беларускімі і замежнымі арганізацыямі.

Дапамога ў распаўсюдзе матэрыялаў дазволіць інфармаваць і ўцягваць грамадства ў працэс згуртавання і салідарызацыі вакол вялікай агульнай справы ,таму запрашаем падпісацца на сацыяльныя сеткі (не прызнаны экстрэмісцкімі):

Інстаграм — www.instagram.com/majsternia_ps
Твітар — twitter.com/majsternia

Таксама не забывайце падтрымліваць вязняў сваімі лістамі і паштоўкамі салідарнасці bit.ly/3PIOcjz