7 кастрычніка Нарвежскі Нобелеўскі камітэт паведаміў, што Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Прэміі міру. 10 снежня замест вядомага праваабаронцы ўзнагароду атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук, бо Алесь у турме ўжо 17 месяцаў.
Раім паглядзець прамову на цырымоніі ўзнагароджання ў Осла — гэтыя словы варта паслухаць кожнаму беларусу: https://youtu.be/IiO3fikAUng?t=2231
Калі ў вас есць сілы і магчымасці «бараніць свой набытак і сваю Айчыну», то падтрымайце беларускіх праваабаронцаў і актывістаў на платформе «Хуткая Узаемадапамога». Тут можна зрабіць грашовы перавод непасрэдна на карткі беларусаў, якія працягваюць змагацца за ідэалы гуманізму і беларушчыны.
Ірына Траццякова — праваабаронца, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта. Праз пераслед была вымушаная з’ехаць з Беларусі ва Украіну з непаўналетнім сынам, дзе працягнула падтрымліваць рэпрэсаваных. Пасля пачатку вайны зноў вымушаная эміграваць.
Паша Цеплата — валанцёр грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагала жанчынам, зазнаўшым хатні гвалт. На фоне рэпрэсій супраць Радзіславы Паша з’ехаў ва Украіну. Там ён працягнуў сваю валанцёрскую дзейнасць, але з пачаткам вайны зноў вымушаны шукаць новы дом.
Вы таксама можаце падтрымаць дзейнасць праваабарончай арганізацыі «Вясна», якую заснаваў Алесь Бяляцкі: https://www.patreon.com/spring96
Давайце ганарыцца сапраўднымі беларусамі і дапамагаць адзін аднаму. Падаецца, што Алесь Бяляцкі казаў у сваёй прамове менавіта пра гэта.
@honestpeople_by @hutka_help
#мычестныелюди #скорая_взаимопомощь
Давайце ганарыцца сапраўднымі беларусамі і дапамагаць адзін аднаму. Падаецца, што Алесь Бяляцкі казаў у сваёй нобелеўскай прамове менавіта пра гэта.
⠀
@honestpeople_by @hutka_help
#мычестныелюди #скорая_взаимопомощь