Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі асудзіла законапраект аб пазбаўленні грамадзянства пры ўступленні ў сілу прыгавору беларускага суда за ўдзел у “экстрэмісцкай дзейнасці”.
Народныя пасольствы дэмакратычнай Беларусі адкрыліся ў Ізраілі і Італіі.
Беларускія студэнты змогуць бесперашкодна паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі.
Еўразвяз вылучае на рэалізацыю праекту «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва» 2 мільёны еўраў.
У Вільні адбылося афіцыйнае адкрыццё мурала з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды “За мужнасць” ад украінскай разведкі.
Партызаны працягваюць радаваць мясцовых жыхароў стыкерамі з нацыянальнай сімволікай і ўлёткамі супраць узброенай агрэсіі РФ і знаходжання расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
Беларуска Юлія Раскіна, падпісантка Адкрытага ліста спартоўцаў, атрымала званне найлепшага трэнера Германіі.
Беларускі офіс Фонду Конрада Адэнаўэра (KAS Belarus) у супрацоўніцтве з Лявонам Вольскім ажывілі ў яскравым відэа вобраз нашага першадрукара Францыска Скарыны.
Творы Якуба Коласа пераклалі на мальційскую мову.
Адбыліся дзве знакавыя імпрэзы ў жыцці незалежнай беларускай культуры: фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» і прысуджэнне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Анімацыйны фільм “Sierra”, над якім працаваў беларускі мастак і аніматар Глеб Куфтэрын, трапіў у шорт-ліст «Оскара».
Уладзіслаў Гарбацкі трапіў у доўгі спіс кандыдатаў на ўкраінскую прэмію Drahomán Prize-2022 для перакладчыкаў.
У мінскім заапарку нарадзілася зубраня.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!