ЗапусціўсяStužka Market – анлайн-маркет падарункаў беларускіх рамесніц
ProWomen By і ALOVAK прапануюць адмовіцца ад пакупак у міжнародных карпарацый, а замест гэтага выбраць тавары ў беларускіх рамесніц на анлайн-вітрыне Stužka Market. Такая падтрымка дапаможа невялікім праектам працягваць існаваць і развівацца далей. На анлайн-маркеце прадстаўлена больш за 60 праектаў у 6 катэгорыях:
• дом і дэкор, • дзецям, • адзенне і аксэсуары, • упрыгожванні, • касметыка, • хатнім улюбёнцам. У картках вітрыны падарункаў вы знойдзеце інфармацыю аб праекце, пару фатаграфій прадуктаў, кошты, месцазнаходжанне і варыянты дастаўкі. Калі клікнуць на фатаграфію або назву праекта, вы трапіце ў Instagram або на сайт рамесніцы, дзе можна ўбачыць поўны асартымент, абмеркаваць дэталі і зрабіць замову. Перайсці ў Stužka Market