СТОП прапагандаВучыцеся адрозніваць праўду ад хлусні. Простыя парады і нескладаныя анлайн інструмент…

СТОП прапаганда
Вучыцеся адрозніваць праўду ад хлусні. Простыя парады і нескладаныя анлайн інструменты — што фэйк, а што факт — тут

Памятаем пра палітвязняў
Падарыце крыху радасці сем’ям палітвязняў: тут, тут, тут, тут, тут. Пасылкі, бандэролькi нават з-за мяжы — надзейны спосаб падтрымкі зняволеных. А тут — парады псіхолага, як размаўляць з дзецьмі, калі бацькоў затрымалі.

Добрай ініцыятыве — зялёнае святло
Аляксандра Герасіменя запусціла дабрачынны збор на навучанне плаванню дзяцей, на лёсы якіх паўплывала вайна ва Украіне. Ваша дапамога лішняй не будзе!

Клапацiмся пра здароўе
Мы заўсёды пачынаем новае жыццё з панядзелка ці з Новага года. Дык чаму б не пачаць новае жыццё з клопату пра ўласны арганізм. Прыемны спосаб — МОЎНЫ ТЭСТ. Праходзьце і будзьце здаровыя!

Адраджаем нашу мову
Навагодняя і калядная атмасфера навявае лірычны настрой. Самы час паслухаць беларускія калядныя песні ці пачытаць з дзеткамі гісторыі пра цуды па-беларуску.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot