Учора лукашэнкаўская хунта значна павысіла цэны на консульскія паслугі. У прыватнасці, збор за заклю…

Учора лукашэнкаўская хунта значна павысіла цэны на консульскія паслугі. У прыватнасці, збор за заключэнне шлюбу ў “пасольствах” быў павялічаны ў два разы, з $50 да $100.

У сувязі з гэтым мы жадаем нагадаць, што Народная Амбасада Беларусі ў Швецыі рэгіструе шлюбы бясплатна (але будзем удзячныя за добраахвотныя ўнёскі ад тых, хто можа сабе гэта дазволіць).

Для заключэння шлюбу беларусам з любым грамадзянствам трэба прайсці працэдуру праверкі ў шведскім падатковым упраўленні, а потым звязацца з Народнай Амбасадай па мэйлу :
[email protected]

Шлюб будзе зарэгістраваны ў шведскім падатковым упраўленні і міжнародна прызнаным.

Цырымонія шлюбу і пасведчанне распрацаваны пры ўдзеле Беларускай Рады Культуры і змяшчаюць традыцыйныя і сучасныя элементы беларускай культуры.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот