2023-і — Год беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Вось што за гэтым хаваецца і што можа зраб…

2023-і — Год беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Вось што за гэтым хаваецца і што можа зрабіць кожны чалавек

Напрыканцы мінулага года Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, абвясціла 2023-і Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Мы падтрымліваем ініцыятыву і нагадваем крокі для кожнай і кожнага, каб зрабіць прастору вакол сябе больш беларускамоўнай:

1⃣ Пачніце з ветлівых словаў на беларускай мове: замяніце «привет» на «вітаю» ці «прывітанне», «спасибо» на «дзякуй».

2⃣ Паглядзіце ці паслухайце беларускамоўны кантэнт. І абавязкова падтрымайце яго лайкамі, каментарамі ды рэпостамі — гэта дапамагае прасоўванню на платформах.

3⃣ Пачытайце па-беларуску: навіны, кнігі ці артыкулы па тэмах, якімі вы цікавіцеся.

4⃣ Паспрабуйце перавесці частку камунікацыі — напрыклад, пісьмовай з сябрамі ці сяброўкамі — на беларускую мову. Магчыма, гэтым вы натхніце кагосьці зрабіць гэтак жа!

А ў карткі мы сабралі цытаты Святланы Ціханоўскай, Аліны Коўшык ды Алены Жываглод пра важнасць беларускай мовы.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество