Добрыя навiныУкраіна ўвяла персанальныя санкцыі супраць амаль 200 артыстаў, блогераў, прапагандыстаў…

Добрыя навiны

Украіна ўвяла персанальныя санкцыі супраць амаль 200 артыстаў, блогераў, прапагандыстаў рэжымаў у Беларусі і РФ.

Смелы беларус вывеў са строю рашысцкі КамАЗ у Гомельскай вобласці.

BSSF падтрымаў Усеўкраінскія дзіцячыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Кубак Белай пантэры”. Зарэгістраваліся 229 удзельнікаў.

Назвалі Лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год: Аксана Колб — «Журналіст года-2022», Наста Лойка — «Праваабаронца года-2022», Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі — «Ініцыятыва года-2022».

Гісторык Алег Латышонак узнагароджаны польскім медалём Стагоддзя аднаўлення незалежнасці краіны.

Беларус атрымаў «золата» ў прэстыжным брытанскім конкурсе за дызайн упакоўкі піцы.

Міністэрства замежным спраў Польшчы выпусціла відэа ў падтрымку беларускай культуры і мовы.

Упершыню ў ЗША беларусы Сан Францыска зладзілі ўнікальны беларускі абрад «Жаніцьбы Цярэшкі».

У Польшчы з поспехам прайшлі ўжо 5 паказаў беларускай батлейкі ў суправаджэнні Хору вольных беларусаў.

Беларусы адкрылі карчму ў Вільні ў памяшканні, дзе некалі збіраўся Каліноўскі з паўстанцамі.

Беларускамоўны часопіс для дзетак «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot