​Пытанні беларускага бізнесу ўпершыню за 30 гадоў абмяркуюць на форуме ў ДавосеУ найбуйнейшым сусвет…

Пытанні беларускага бізнесу ўпершыню за 30 гадоў абмяркуюць на форуме ў Давосе

У найбуйнейшым сусветным эканамічным форуме ў Давосе возьме ўдзел дэлегацыя асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA ў партнёрстве з дэлегацыяй Святланы Ціханоўскай. Дэлегацыя плануе абмеркаваць існуючыя праблемы беларускага бізнесу, у тым ліку візавыя пытанні, дыскрымінацыю, банкаўскае абслугоўванне, доступ да фінансавання і праграмаў падтрымкі, легалізацыю i інш.

19 студзеня ў межах Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Гэта першая ў гісторыі дыскусія на форуме, цалкам прысвечаная Беларусі. Прадстаўнікі дэлегацыі ABBA выступяць з дакладамі пра становішча беларускага бізнесу, акрэсляць галоўныя праблемы і прапануюць шляхі іх вырашэння.

Асацыяцыя ABBA просіць бізнеcoўцаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры вядзенні бізнесу, напісаць пра гэта на электронны адрас: [email protected]. Усе звароты будуць прааналізаваныя, абагульненыя, і найбольш частыя праблемы будуць вынесеныя на абмеркаванне з замежнымі партнёрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзелавых установаў.