Добрыя навiныНЕ вайне. Арыентыровачны спіс тэхнікі, якую Захад збіраецца паставіць Украіне.Еўрапарла…

Добрыя навiны

НЕ вайне. Арыентыровачны спіс тэхнікі, якую Захад збіраецца паставіць Украіне.

Еўрапарламент прагаласаваў за стварэнне трыбунала для Пу і Лу.

ЗША ўвялі санкцыі супраць 322 асобаў, датычных да злачыннага рэжыму лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе 16-19 студзеня, дзе прадставіла Аб’яднаны Пераходны Кабінет і дэмсілы Беларусі.

Упершыню за 30 гадоў на форуме ў Давосе абмяркавалi пытанні беларускага бізнесу.

Кіраўнікі Еўрапейскага інвестыцыйнага і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця запэўнілі, што спынілі ўсе праекты з рэжымам лукашэнкі, але будуць працягваць падтрымліваць рэпрэсаваныя бізнесы, якія пераехалі ў краіны ЕС.

Створаны прэцэдэнт: камітэт па правах чалавека ААН разглядае дзве скаргі па беларускіх забастоўках.

Беларусь і Расея афіцыйна пазбаўлены права на трансляцыю Алімпійскіх гульняў да 2032 года.

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, які прымушаў Ціманоўскую вярнуцца з такійскіх Гульняў у Мiнск, абвінавачаны ў парушэнні Кодэкса World Athletics.

Польскі вытворца цягнікоў адмовіўся рамантаваць цягнік БЧ з-за суагрэсіі беларускага рэжыму супраць Украіны.

Еўрасаюз заклікаў менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў.

МЗС Польшчы заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага «і ўсіх іншых асоб, якія дзейнічаюць дзеля будавання дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі».

Дзярждэпартамент ЗША запусціў новую ініцыятыву ў падтрымку палітвязняў.

Некалькі беларускіх добраахвотнікаў з батальёна “Тэрор” атрымалі ўзнагароды “За мужнасць пры выкананні спецыяльных задач”.

Беларускія партызаны працягваюць супраціўленне: тут, тут, тут і тут.

Беларусы адзначылi 160-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага: тут, тут, тут, тут i тут.

Беларуса Віталя Алексяёнка прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам у сіцылійскі Teatro Massimo Bellini.

Беларусы Любліна стварылі беларускамоўны кніжны клуб.

У Віленскім старым тэатры пакажуць монаспектакль па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».

У беларускіх кнігарнях з’явілася трэцяя частка “Хронік Нарніі на беларускай мове.

Беларус пабудаваў ледзяную скульптуру вышынёй у дзевяць метраў на Магілёўшчыне.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot