У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года дзевятнаццаць дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць рэферэндуму аб скасаванні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, змене дзяржаўных сімвалаў, інтэграцыі з расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.
Аднак у начы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі: людзі ў чорных масках (падраздзеленне КДБ “Альфа”) , якія збілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку.
Прапануем вашай увазе ўрывак з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты»:
Пазьней мы зразумеем, як важна было тое, што Валянцін прачнуўся, што ён нешта адчуў, што пайшоў паглядзець за дзьверы: паводле аднаго са сцэнароў (і пра гэта назаўтра ўскосна прагаворыцца Лукашэнка), у Авальную залю павінен быў быць пушчаны ўсыпляльны газ; нас бы вынесьлі адтуль, паклалі б на падлогу пустыя пляшкі з-пад гарэлкі, зьнялі б гэта на тэлекамэры і паказалі па тэлебачаньні (нешта падобнае — прычым са шпрыцамі нібыта з-пад наркотыкаў — зрабілі пасьля разгону намётавага гарадка на Плошчы ў 2006 годзе). Маглі быць і варыянты: газ мог дзейнічаць не ўсыпляльна, а ап’яніць, нас бы зьнялі на камэры, і відовішча па тэлебачаньні было б яшчэ больш цікавым. Тое, што зрабіў далей Голубеў — сарвала падобныя пляны.
Роўна 23 гады таму 19 дэпутатаў ад Апазыцыі БНФ (Партыя БНФ) абвесьцілі галадоўку ў Авальнай залі з пратэстам супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага-сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў, ліквідацыі статусу…