Для каго: #мастакі / #творцы з Беларусі і іншых славянскіх, балтыйскіх і балканскіх краін.
Калі: канец траўня (папярэдне 19-21.05)
Сеня Лукашэня, куратарка і арганізатарка інтэрактыўнай выставы сучаснага #мастацтва POJMA, так апісвае ідэю:
„Гэтая выстава — мая бакалаўрская дыпломная работа, для якой я даследую ўплыў вясковасці на ідэнтычнасць сучасных беларусаў. Мая культура ў значнай ступені вызначаецца вясковым жыццём. Большасць з нас падзяляе ўспаміны дзяцінства з вёсак і лецішчаў, асабісты спосаб пабудовы супольнасці і ладу жыцця. Я заўважыла, што ў мяне таксама баліць сэрца, гледзячы на фотаздымкі вёсак іншых, нягледзячы на тое, што я ніколі раней не бачыла гэтых месцаў. Ёсць нешта ўніверсальнае ў паняцці гэтага “аўтэнтычнага дому”, тое, што мы не ў сілах аднавіць з нуля ці ў эміграцыі.”
Фармат праекта — 3-4-дзённая выстава ў памяшканні, якое сімвалічна ўзнаўляе вясковую хату, дзе кожны пакой пагружаецца хутчэй у метафарычны вопыт, чым у літаральны.
Для выставы шукаюцца творы з тэмамі: дзяцінства, настальгія, памяць, нацыянальная самасвядомасць, сям’я, родны дом, продкі, фальклор, мова, свята, традыцыі.
Не саромейцеся пераплятаць тэмы і выбіраць тыя, што вам найбольш блізкія, памятаючы, што выстава сканцэнтравана на сельскай мясцовасці і яе ўплыве.
Вітаюцца творы ў жанрах: #інсталяцыя, #відэа_арт, змешанае #мастацтва. Але творчая канцэпцыя выставы прадугледжвае ўпляценне твораў у наваколле і адзін у аднаго, таму не саромейцеся дасылаць іншыя носьбіты, такія як #жывапіс або #тэксты (#паэзія, #проза і г.д.).
Важна ўлічваць пытанні транспартыроўкі (акрамя тых прац, што ўжо знаходзяцца ў Вільні).
Ддл: 20 красавіка.
Падаць заяўку.