EU4Belarus – SALT-2: новы набор на атрыманне стыпендый для беларускіх абітурыентаў ды студэнтаўЕўр…

EU4Belarus – SALT-2: новы набор на атрыманне стыпендый для беларускіх абітурыентаў ды студэнтаў

Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus – SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training) на 2023-2025 гг.

Мэта праграмы – падтрымаць беларускіх абітурыентаў і абітурыентак, студэнтаў і студэнтак, выкладчыкаў і выкладчыц, а таксама навукоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзеяў 2020 года альбо знаходзяцца пад пагрозаю рэпрэсій.

Калі вы вучыцеся ці плануеце паступаць на праграмы бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі ці Польшчы, то ўжо зараз можна падаць заяўку на стыпендыю.

Ухваленая заяўка дае права на атрыманне стыпендыі ў 450 еўра на месяц пры тэрміне падтрымкі ў два акадэмічныя гады.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба не пазней за 12:00 30 чэрвеня запоўніць анкету і прыкласці неабходныя дакументы на сайце праграмы. Заяўкі разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў прадэмакратычнага руху Беларусі і знешніх незалежных экспертаў.

Кандыдатак і кандыдатаў, чые заяўкі паспяхова пройдуць конкурс, не пазней за 15 ліпеня запросяць на матывацыйнае інтэрв’ю.

Гэтая стыпендыя – магчымасць набыць падтрымку для навучання ў еўрапейскім універсітэце і стаць часткаю міжнароднай студэнцкай супольнасці.

12 чэрвеня ў 16.00 (GMT+3, Мінск) адбудзецца семінар па правілах падачы заявак. Рэгістрацыя: https://forms.gle/cQLMPqp5NvBLaeiDA

Даведацца пра падрабязнасці і падаць заяўку можна на сайце праграмы: https://eu4belarus.info/scholarships

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет