У Жытоміры вуліцу Беларускую перайменавалі ў вуліцу Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Рада БНР у выгнанні пасмяротна ўзнагародзіла загінуўшага ва Украіне беларуса Міраслава Лазоўскага Ордэнам Жалезнага рыцара.
Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, выступіла ў Еўрапарламенце.
КіберПартызаны ўзламалi сайт Белінтэртранс — лагістычнага аператара Беларускай чыгункі, аднаго з транспартных цэнтраў на службе рэжыму.
Беларусы працягваюць зрываюць лукашысцкія чырвона-зялёныя сцягі. Толькі ў аграгарадку Лошніца «ўпалі» адразу чатыры сцягі.
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук зняла свой фільм “Кроў на траве” пра гвалт дзяржаўнай сімволікай.
Выйшла першая аўдыякніга Святланы Алексіевіч на беларускай мове — «У вайны не жаночы твар».
Аповесць Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» выдадзена на іспанскай мове.
Вольны спартовец Сцяпан Шпак заваяваў срэбра на чэмпіянаце Украіны па водным лыжам.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!