На выходныя прапануем тры магчымасці… адпачыць, павучыцца і пабачыцца ў суседніх да Беларусі сталіца…

На выходныя прапануем тры магчымасці… адпачыць, павучыцца і пабачыцца ў суседніх да Беларусі сталіцах

Беларуская калона на Прайдзе ў #Вільнюс #Літва

Калі: 1 ліпеня, збор з 12:00, старт калоны 13:00
Месца збору: Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса Gedimino pr. 51, Вільнюс.

Калона беларускіх актывістаў/_к зарэгістраваная пад нумарам 10, арыентавацца можна на Драг аўтобус (і строіцца перад ім).


Адразу два фестывалі ў #Варшава #Польшча

Фестываль супраць аўтарытарызму з велізарным лайнапам з лекцый, варкшопаў і кіно

Калі: 1 -2 ліпеня
Дзе: ADA Puławska, Puławska 37

Мерапрыемствы феста будуць прысвечаныя пытанням:
Ці стала ў нас саміх за апошнія 3 гады меньш аўтарытарнасці?
Ці ёсць месца патрыярхальным і ксенафобным поглядам у новай Беларусі?
Як з людзей, якія рабілі навіны, мы ператварыліся ў тых, ад каго патрабуюць толькі ўдзельнічаць у анлайн-апытанках? – і інш.
Уваход вольны.


„Варушняк” адкрывае Глабальныя дні беларускай культуры – 2023 праграмай «Купалле — ад батлейкі да рэйву»!

Калі: 1 ліпеня, 14:00 – 2 ліпеня 8:00 (час мясцовы)
Дзе: Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

У праграме: 
18 гадзін выдатнай беларускай музыкі без перапынку 
Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята 
Прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы
Маркет і фудкорт 
Спакойная прастора для ёгі 
Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN.

#sekktor_afisha