27 лiпеня беларусы адзначылi гадавіну падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі: тут, тут, тут i тут.
ЕС робіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі.
Подзьвіг беларускага ваяра, сябра грамадскага аб’яднання “Пагоня”, заснавальніка першай асобнай дэсантна-штурмавой беларускай роты ў Складзе 79 АДШБ ЗСУ, адзначаны радай БНР ганаровым медалём за баявыя заслугі і асабістаю адвагу.
Першыя экспанаты прысвечаныя беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, размешчаны ў музеі ў горадзе Буча.
Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага, героя Беларусі, які загінуў у Бахмуце.
Сёння, 29 ліпеня з 10 раніцы да 10 вечара, праходзіць 12-гадзінны марафон “Нам не ўсё роўна!”. Галоўная мэта — сабраць грошы і дапамагчы палітвязням і іх сем’ям. Беларусы ўжо сабралі больш за 100 000 еўра: тут i тут.
У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп.
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адсвяткаваў свой першы дзень народзінаў.
Ва Украіне выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР.
Легендарны беларускі рок-музыка Лявон Вольскі атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя БНР за заслугі перад беларускай культурай і адраджэньнем.
Паэзію Рыгора Барадуліна пераклалі на кітайскую мову.
Створана ўласная арганізацыя ў Польшчы — FREE SPOrT, каб аб’ядноўваць людзей праз спорт і займацца пытаннем допуску да спаборніцтваў беларускіх атлетаў, якія выступлі супраць рэжыму.
Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 метраў.
Пасля серыі петыцый дзяржструктуры пачалі аднаўляць доступ да сваіх сайтаў з-за мяжы.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!