Сёння незалежныя медыя Беларусі разам ладзяць анлайн-марафон “Нам не ўсё адно!” са зборам у падтрымк…

Сёння незалежныя медыя Беларусі разам ладзяць анлайн-марафон “Нам не ўсё адно!” са зборам у падтрымку палітзняволеных. Ужо сабраная фантастычная сумма – больш за 225 тысяч еўра. Давайце не будзем спыняцца!

Далучыцца да прагляду марафону можна ў Youtube-каналах 20+ СМІ літаральна зараз і да 22:00 па беларускім часе. У эфіры – блогеркі і блогеры, палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.

Зрабіць данат можна на любую сумму ў два крокі на сайце salidarnasc.com і па QR-коду сёння і заўтра, 30 ліпеня, да канца дня.

Памятайце, што калі вы ў Беларусі, вам трэба клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

Грошы збіраюцца на шэраг патрэб: аплату прадуктаў і медыкаментаў, паслуг адвакатаў, падтрымку сем’ям палітзняволеных, збор іх дзетак у школу і г.д.

Спасылка на англамоўную версію сайта для замежных сяброў і калег – тут.

***

Кнігавыдавец Андрэй Янушкевіч прапанаваў яшчэ адзін спосаб: яго выдавецтва пералічыць сённяшні прыбытак ад куплі кніг на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі. Кнігі выдавецтва «Янушкевіч» можна набыць на платформе allegro.pl, для продажу прапанавана 32 выданні.

#НамНеУсёАдно #BelarusWeCare #НамНеВсёРавно