«Нам не ўсё адно!»: марафон салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі
Ужо заўтра, 29 ліпеня, з 10:00 да 22:00 пройдзе вялікі 12-гадзінны анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі з галоўнай мэтай — падтрымаць і сабраць грошы для палітзняволеных і іх сем’яў.
Да эфіру далучацца Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Вольга Гарбунова, Мікіта Мелказёраў, Аляксандр Івулін, Сцяпан Пуціла, Маргарыта Ляўчук, Піт Паўлаў, Кацярына Сныціна, Арцём Шрайбман і шматлікія іншыя.
У марафоне бярэ ўдзел больш за 20 незалежных медыяў, а трансляцыя будзе весціся на YouTube-каналах «Klopat BY», «Святлана Ціханоўская», «НАУ Беларусь», «БЕЛСАТ NEWS», «Еўрарадыё», «Наша Ніва. NEWS», «ТОК | TALK», «ЗЕРКАЛО», «Салідарнасць» і інш.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, які будзе кантраляваць спецыяльна створаная Назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя — арганізатараў марафону.
Дзеля бяспекі гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізатары заклікаюць не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў і данаціць толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.