Лідэр перавароту ў Нігеры генэрал Амар Тчыані абвясьціў сябе прэзыдэнтамЗаяву ён зрабіў у эфіры нацы…

Лідэр перавароту ў Нігеры генэрал Амар Тчыані абвясьціў сябе прэзыдэнтам

Заяву ён зрабіў у эфіры нацыянальнага тэлебачаньня. Зрынуты прэзыдэнт краіны Махамед Базум застаецца пад аховай у сваёй рэзыдэнцыі.

У сваім тэлевізійным звароце Тчыані заявіў, што прычынамі дзяржаўнага перавароту сталі памылкі ўраду Базума, якія пагражалі нацыянальнай бясьпецы краіны, гаротнае эканамічнае становішча і карупцыя.

Уласьнік расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын назваў вайсковы пераварот у Нігеры вынікам барацьбы з калянізатарамі і прапанаваў сваіх наймітаў для навядзеньня парадку ў краіне.

https://smarturl.click/yepk