Вольга Якубоўская прысвяціла малюнак загінуламу мастаку Алесю Пушкіну
«Сваю працу я прысвячаю таленавітаму мастаку і бясстрашнаму чалавеку, палітвязню, які загінуў у турме – Алесю Пушкіну. Зброя мастака – фарбы і пэндзлі… Ён сышоў няскораным і быў Змагарoм да апошняй хвіліны», — напісала яна.
Нагадаем, ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.