ДЗЯКУЙ КОЖНАМУ І КОЖНАЙ, ВЫ НЕВЕРАГОДНЫЯСёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінны…

ДЗЯКУЙ КОЖНАМУ І КОЖНАЙ, ВЫ НЕВЕРАГОДНЫЯ

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.

Дзе зрабіць данат?

salidarnasc.com
donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

УЖО САБРАЛІ 300 ТЫСЯЧ ЭЎРА! НЕ СПЫНЯЕМСЯ! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ

#НамНеЎсёАдно #BelarusWeCare #НамНеВсёРавно