Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, ініцыятарка марафону салідарнасці Вольга Гарбунова – пра вынікі збору і працэдуру размеркавання грошай
«Я, гэтак жа, як і вы, затаіўшы дыханне, назірала за зборам і, як мінімум, двойчы здзіўлялася: калі мы перасягнулі першапачатковую мэту ў 200 000 яшчэ ў суботу, і калі мы ўбачылі лічбу 500 000 за некалькі гадзін да заканчэння. Вы натхняеце!
Разам мы сабралі амаль 575 000 еўра для палітзняволеных і іх родных. Я і мая каманда дзякуем вам за гэты неверагодны вынік.
Я атрымліваю шмат пытанняў ад вас аб тым, куды пойдуць гэтыя грошы. Адразу адзначу, што на арганізацыю марафону нашай камандай выдаткавана нуль грошай. А прафесійны ўклад студый, рэдакцый, журналістаў, партнёраў, кансультантаў, нашых валанцёраў, якія адказвалі за сайт для збору данатаў і камунікацыю, ацаніць проста немагчыма – ён фантастычны.
Усе сабраныя грошы ляжаць на рахунках плацежных сістэм Stripe, PayPal і ў крыптагаманцах. Праз тыдзень пасля закрыцця марафону, Stripe перавядзе грошы ў банк. Мы чакаем камісію ў 3-5 % ад сумы.
Усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці. Грошы будуць размеркаваны паміж імі ў пэўных прапорцыях, адпаведна запытам на падтрымку, якія ў іх ёсць зараз.
Па дамоўленасці з фондамі і ініцыятывамі грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем’ям. Грошы не пойдуць на адміністрацыйныя выдаткі гэтых арганізацый, ані на аплату працы іх супрацоўнікаў.
Празрыстасць размеркавання будзе кантралявацца спецыяльна створанай Назіральнай радай, у якую ўвайду я, прадстаўнікі аўтарытэтных незалежных беларускіх СМІ, такіх як «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Маланка».
На працягу тыдня Назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы. Праз 2 месяцы арганізацыі зробяць справаздачу – і Назіральная рада публічна раскажа аб выніках»
@CabinetBelarus