Родныя палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк просяць падтрымаць яе паштоўкамі і лістамі. Беларуска …

Родныя палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк просяць падтрымаць яе паштоўкамі і лістамі. Беларуска знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Там яна будзе заставацца да суда — то бок, бліжэйшыя 2 месяцы.

“Я прашу дасылаць Паліне паштоўкі і лісты. Можна таксама даслаць грашовы перавод на невялікую суму ў 5-10 рублёў. Гэта таксама вельмі важна для падтрымкі Паліны, на знак салідарнасці з ёю. Каб яна бачыла, што не забыта. Грашовыя пераводы можна дасылаць як праз пошту, так і ў электронным выглядзе. Таксама не забаронены невялічкія бандэролі. Сама Паліна і яе сям’я будуць вельмі ўдзячны”, напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

Палітзняволеная павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць Паліны завялі ўжо новую справу — за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.