За тыя тры гады, што мінулі з моманту з трэскам прайграных прэзідэнскіх выбараў, “прусак” усё больш і больш імкнецца ператварыць нашу краіну ў Паўночную Карэю 2.0.
Уся Беларусь ужо даўно і цяпер фактычна стала адным вялікім канцлагерам, краінай без законаў, без правоў і свабод яе жыхароў. А на гэтым тыдні сустрэчы з расійскім крывавым дыктатарам ён яшчэ прапанаваў аб’яднанне трох дыктатур.
Вось што чакае Беларусь, калі мы спынім свае дзеянні. Нават такія, здавалася бы нязначныя, як нашыя акцыі ля помніка Каперніку – яны прыносяць свой вынік. Як і ўсе тыя вялікія і маленькія крокі, што робяць беларусы для змагання за Беларусь. І нам нельга спыняцца выходзіць.
Мы і надалей, да Перамогі павінны паказаць усяму свету, што мы не здаліся. Што мы гатовы вярнуць сваю краіну, і гатовы рабіць усё, каб наблізіць гэты даўгачаканы момант.
Штотыднёвая акцыя беларусаў каля помніка Каперніку