“У гэты дзень тры гады таму адбыўся першы вельмі адметны марш у Менску – Марш беларусаў сталага ўзросту. Гэтыя смелыя людзі, патэнцыйны “электарат лукашэнкі”, выйшлі на вуліцы не толькі за сябе, але і за сваіх дзяцей ды ўнукаў. Яны спрабавалі спыніць гвалт, рэпрэсіі і дыктатуру ў краіне.
Зараз за кратамі знаходзяцца больш за 1500 палітвязняў, а сярод іх – 51 пенсіянер.
Мы ніколі не забудзем іх смелыя крокі і гераічныя ўчынкі!