Беларускі гурт Sož выпусціў кліп, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі Unreal Engine 5. “Apošnija Tancory” — гэта другая сумесная праца калектыву з лічбавым мастаком Al Medwedsky.
Unreal Engine 5 — апошняя версія гульнявога рухавічка, распрацаванага кампаніяй Epic Games. На ім у прыватнасці ствараюцца такія гульні як “S.T.A.L.K.E.R. 2” і новая частка “Ведзьмара”.