Сёння мы, беларусы і беларускі Беластока, чарговы раз сабраліся, каб нагадаць свету аб нашых палітзн…

Сёння мы, беларусы і беларускі Беластока, чарговы раз сабраліся, каб нагадаць свету аб нашых палітзняволеных, многія з якіх ужо не ў першы раз адзначалі свае народзіны за кратамі.

Рэжым працягвае запалохваць грамадства, рэпрэсіі доўжацца ўжо больш за 3 гады. У турмах для “палітычных” створаны самыя жорсткія і нечалавечыя ўмовы.

Патрабуем чарговы раз публічнага міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным і трыбуналу над нелегітымным.

Жыве Беларусь!

#МыРазам