Беларускі час №48Беларусь, усе рэгіёны Улады плануюць павялічыць аб’ёмы рэкламы алкагольных напояў н…

Беларускі час №48

Беларусь, усе рэгіёны

Улады плануюць павялічыць аб’ёмы рэкламы алкагольных напояў на радыё і тэлебачанні. Пры тым, што Беларусь знаходзіцца ў топе сярод краін Еўропы па ўжыванні алкаголю. Гэта не можа не адбівацца на якасці і працягласці жыцця грамадзян нашай краіны, аднак імкненне дзяржавы зарабіць грошы ў чарговы раз перамагае.

Нягледзячы на бадзёрыя рапарты аб тым, што Беларусь хутка будзе «наперадзе ўсёй планеты», ужо цяпер на рынку працы адчувальны недахоп кваліфікаваных спецыялістаў. І як вырашыць праблему, чыноўнікі не ведаюць. Ігнараваць яе таксама немагчыма, бо зніжэнне колькасці занятых без росту прадукцыйнасці ў выніку прыводзіць да падзення выпуску прадукцыі і аб’ёму аказання паслуг.

Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot