Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю, каб падтрымаць палітвязьняў.У Беларусі кожны дзень …

Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю, каб падтрымаць палітвязьняў.

У Беларусі кожны дзень кагосьці затрымліваюць “за палітыку”. Штрафы, содні ці крымінальны перасьлед – гэта беларуская рэальнасць. Тысячы людзей сядзяць у турмах за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, “удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях” ці “абразу” чыноўнікаў і міліцыянераў. 

Мы ня ведаем, калі рэпрэсіі спыняцца. Але ведаем, што каб усе палітвязьні выйшлі на свабоду – патрэбныя дэмакратычныя змены. Каб суды зрабіліся незалежнымі; міліцыя абараняла, а не карала; а чыноўнікі замест крыўдзіцца на “абразы” – займаліся кіраваннем і паляпшэннем нашага (а не свайго) жыцця. 

Усё гэта абавязкова будзе! 
Разам наперад да Вольнай Беларусі!


#МыРазам