Сябры, у гэтым годзе мы публікуем пажаданні ад розных нашых кіберпартызанаў. Гэта не афіцыйныя слов…

Сябры, у гэтым годзе мы публікуем пажаданні ад розных нашых кіберпартызанаў. Гэта не афіцыйныя словы арганізацыі, а простыя чалавечыя пажаданні ад беларусаў да беларусаў. Іх думкі, эмоцыі, мары.

Мы разам з вамі больш за 3 гады. Увесь гэты час аснова Кіберпартызан — гэта беларусы.

Некаторыя знаходзяцца ў краiне і вымушаныя хаваць свае погляды, але з рызыкай для жыцця робяць усё магчымае, каб знішчыць рэжым.
Частка з нас сядзелі па палітычных артыкулах, прайшлі праз гвалт, запалохванні, допыты.
Многія пазбаўлены магчымасці бачыць Беларусь і сваіх родных.
Нехта жыве ва ўмовах вайны.

Нягледзячы на гэта, кожны дзень нашыя кіберпартызаны працуюць для вызвалення Беларусi. Гэта не толькі айцішнікі, але людзі самых розных прафесiй. Кожны маленькі крок дапамагае супольнай справе.

Мы бязмерна ганарымся нашымі валанцёрамі, а таксама ўсімі беларусамі, хто больш за 3 гады змагаюцца разам з намі за свабоднае жыццё.
Пакуль жывуць такія беларусы, Жыве і Беларусь!