Так павялося між людзей —
Год пачынаецца з надзей…
Што новы — ён не будзе горшы,
Што на патрэбы будуць грошы,
Што нас здароўе не пакіне
І ўсё ліхое недзе згіне.
Што будзе хлеб
І ранкам — кава,
Што будзе час да нас ласкавым:
Не ляжа глыбаю на плечы.
І будзе што зварыць у печы.
І будзе гурт, каб тое з’есці.
І будзе кут усім пасесці.
І будзе келіх і віно…
Каб прагучала тут наноў:
Хай новы год не будзе горшы,
Хай на патрэбы будуць грошы…
З мальбой —
Да Бога — ад людзей:
Год пачынаецца з надзей…
З Новым годам!
Год пачынаецца з надзей…
Што новы — ён не будзе горшы,
Што на патрэбы будуць грошы,
Што нас здароўе не пакіне
І ўсё ліхое недзе згіне.
Што будзе хлеб
І ранкам — кава,
Што будзе час да нас ласкавым:
Не ляжа глыбаю на плечы.
І будзе што зварыць у печы.
І будзе гурт, каб тое з’есці.
І будзе кут усім пасесці.
І будзе келіх і віно…
Каб прагучала тут наноў:
Хай новы год не будзе горшы,
Хай на патрэбы будуць грошы…
З мальбой —
Да Бога — ад людзей:
Год пачынаецца з надзей…
З Новым годам!