“Мы будзем дзяўбаць”. Беларусы запісалі тэхна з голасам Марыі Калеснікавай. Аўтары апісваюць трэк як
“энергічны acid-techno маніфест, які нагадвае, як беларусы змагаюцца за свабоду”.
Гэта першы запіс са зборніка беларускай электроннай музыкі. У праекце ўдзельнічаюць 13 прадзюсараў. Рэліз запланаваны на 19 лютага.
— Мне б хацелася, каб кожны беларускі дыджэй знайшоў у гэтым зборніку трэк, якім ён будзе маркіраваць сябе за дыджэйскім пультам як беларускага артыста. А мару я, каб наша беларуская грува гучала на сусветных клубных і фестывальных пляцоўках.
І невялікі спойлер — мы ўжо пачалі працу над выпускам зборніка Belarus Outside Sound System на вініле, — распавёў @reformby прадзюсар праекта Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah).
Даход ад праслухоўванняў і распаўсюду зборніка пойдзе фонду BYSOL. Глядзіце і слухайце тут: https://www.youtube.com/watch?v=oX90v9zE-Ps
DJ Shos – MK420 (feat Maria Kalesnikava) | Belarus Outside Sound System – compilation 24 (moodvideo)
#Belarus #Kalesnikava #acidtechno #boss
PREMIERE.
Listen at MAXIMUM volume the first of 13 electronic music stories from Belarus.
More info — https://belarusout.site
DJ Shos – MK420 is an energetic acid-techno manifesto that reminds how Belarusians fight…