9 лютага 1852 г. у Менску адбылася прэм’ера спектаклю паводле п’есы «Сялянка» Вінцэнта Дуніна-Марці…

9 лютага 1852 г. у Менску адбылася прэм’ера спектаклю паводле п’есы «Сялянка» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Музыку напісалі Станіслаў Манюшка і Канстанцін Кжыжаноўскі. Упершыню беларуская мова гучала са сцэны як роўная ў правах з польскай*.

*Спектакль забаранілі, але яго працягвалі ставіць нелегальна. У 1993 г. пад назвай «Ідылія» паказалі ў Купалаўскім тэатры.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch