“Беларусаў афіцыйна дазволілі забіваць! 5 лютага самаабвешчаны кіраўнік Беларусі дадаў папраўкі ў закон аб прымяненні ваеннай зброі супраць грамадзян. З гэтага дня лукашэнкаўскай зграі не трэба рабіць папераджальны стрэл ці страляць у паветра. Несці адказнасць за шкоду, прычыненую чалавеку зброяй, спецсродкамі ці фізічнай сілай, ніхто не будзе!
Беларусь не толькі акупавалі. Дзень за днём, гадзіну за гадзінай беларускі народ спрабуюць вынішчыць, усіх нязгодных з рэжымам забіць або кінуць за краты.
Мы павінны як мага больш звяртаць увагу ўсяго свету на падзеі ў Беларусі, бо гэта ўжо не толькі рэпрэсіі і тэрор! Гэта афіцыйнае забойства дзяржавай сваіх грамадзян!
I сёння мы збіраемся ў цэнтры Варшавы, каб не даць сусветнай супольнасці забыцца пра Беларусь!” Жыве Беларусь!