«Пясочніца 3.0» – анлайн- і афлайн-#курс па асновах журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Белар…

«Пясочніца 3.0» – анлайн- і афлайн-#курс па асновах журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь

Для каго: маладыя #журналісты, прадстаўнікі #НДА, лідары меркаванняў, ініцыятывы і праекты, якім патрэбныя базавыя журналісцкія кампетэнцыі, і г.д.
Калі: 14 сакавіка – 24 траўня (па аўторках і пятніцах).

Можна навучыцца асновам журналістыкі, тэорыі і практыцы, зразумець логіку працы СМІ і рэдакцыйных працэсаў. Навучанне праходзіць онлайн і афлайн, доўжыцца 10 тыдняў. Відэазапісы навучальных модуляў не будзе.

Тэмы, якія вы вывучыце

1. З чаго складаецца праца журналіста і рэдакцыі.
2. Як шукаць тэмы? Чаму медыя не пішуць аб усім і як яны выбіраюць, пра што пісаць.
3. Як здабываць інфармацыю, выбіраць крыніцы і працаваць з імі беражліва.
4. Фактчэкінг за пяць хвілін. Як праверыць інфармацыю і самому не распаўсюдзіць фэйк.
5. Як зрабіць падзею навіной.
6. Тэхнікі інтэрв’ю: як угаварыць, разгаварыць і не страціць суразмоўцы.
7. Чаму адны рэпартажы «зацягваюць» чытача, а іншыя — не.
8. Лічбавыя інструменты для падрыхтоўкі журналісцкіх матэрыялаў. Як стварыць сваю інтэрактыўную гісторыю.
9. Упакоўка матэрыялаў для розных платформаў.
10. Як “прымусіць” чытача абмяркоўваць і прасоўваць твой матэрыял у сацсетках.

Курс інтэнсіўны і мае на ўвазе глыбокае апусканне і выкарыстанне ведаў на практыцы. Выпускнікі, якія наведалі ўсе модулі і выканалі ўсе практычныя заданні, атрымаюць сертыфікаты. У самых матываваных будзе магчымасць прайсці стажыроўку ў рэдакцыях-партнёрах Медыя Акадэміі.

Колькасць месцаў абмежавана. Да 23 лютага вы атрымаеце ліст аб выніках адбору.

Ддл: 19 лютага.
Зарэгістравацца.

#медыя #актывізм #грамадскія_праекты