Выйшаў зборнік беларускай электроннай музыкі з “Калыханкай”, Коласам, гукамі мінскай падземкі і балота Ельня. Яго анансавалі тэхна з голасам Марыі Калеснікавай.
“Гэта — рэліз-рупар, складзены з 13 асабістых гісторый з Беларусі. У альбоме беларускія электронныя прадзюсары даследуюць нацыянальны культурны код”, — пішуць аўтары альбома.
У стварэнні бралі ўдзел гурты Shuma і Kriwi, Ганна Жданава ды іншыя артысты, якія хаваюць імёны пад псеўданімамі праз пагрозу бяспецы.
Збор трэкаў ужо даступны на ўсіх пляцоўках. А даходы ад продажу пойдуць у фонд BYSOL.