Ёсьць такі навуковы кірунак — экалінгвістыка, у цэнтры ўвагі якой — абарона моўнае разнастайнасьці. Генадзь Цыхун, выбітны беларускі мовазнаўца, чые працы вядомыя ў шырокім навуковым сьвеце, адстойваў права беларускае мовы на жыцьцё й будучыню яшчэ ў савецкі час.
Ён:
— дасьледаваў славянскі кантэкст фармаваньня беларускае мовы;
— запісваў жывую мову ў экспэдыцыях;
— вывучаў зьмешанае маўленьне (так званую „трасянку“);
— кіраваў Правапіснай камісіяй…
Фундамэнтальны Этымалягічны слоўнік беларускае мовы — у вялікай ступені плён ягонае працы.
Сёньня 90-годзьдзе з дня нараджэньня Генадзя Цыхуна. Шануйма сваіх!