Беларусь — адзіная краіна былога СССР, дзе 7 лістапада застаецца выхадным днём

Вольны Захад інфа

Беларусь — адзіная краіна былога СССР, дзе 7 лістапада ўсё яшчэ выхадны. Але для беларусаў 1917 год быў важны не кастрычнікам, а лютым: менавіта лютаўская рэвалюцыя даала штуршок нацыянальнаму руху, а бальшавікі яго радыкалізавалі. Вуліцы Менска дагэтуль носяць імёны тых, хто ў снежні 1917-га разагнаў Першы Усебеларускі з’езд.