“Resident Evil”
+18
2026 г.
1 г. 34 хв.
Рэжысёр: Зак Крэгер
Прыстасоўвайся і выжывай
У гэтую нядзелю ў нас “спешл”, асаблівы паказ – фільм гэтага года ў беларускай агучцы ад “Кавярні”. Новы фільм па Resident Evil па-беларуску – што яшчэ трэба для добрага нядзельнага вечара?
Гэты фільм нам ласкава прыдаставіла студыя агучвання “Кавярня” для азнаямляльнага некамерцыйнага прагляду. Калі ласка, падзякуйце ім і, калі маеце магчымасць, падтрымайце фінансава:
https://t.me/kavatube
Падтрымаць “Кавярня”:
Patreon · BuyMeACoffee · Boosty · Ko-fi
—
Resident Evil ужо даўно не проста “нейкая там пужалка пра зомбі”, а цэлы культурніцкі феномен. Не, сур’ёзна: франшыза істотна паўплывала на навуковую фантастыку, звязаную з біятэхналогіямі, і стала крыніцай натхнення для цэлага шэрага твораў.
Само паняццё “біятэрарызм” стала вядомае хоць камусьці за межамі футуралагічных канферэнцый ды вузкага кола аматараў цвёрдай навуковай фантастыкі менавіта дзякуючы Resident Evil. Напрыклад, без Resident Evil наўрад ці пабачылі б свет такія кіна, як “28 дзён пасля” Дэні Бойла ці “Хімера” Вінчэнца Наталі. Да 90-х гадоў сама ідэя таго, што вірусы могуць быць зброяй, сустракалася хіба што ў “Вайне светаў” вялікага Герберта Уэлса. Але ў маэстра мікраарганізмы — гэта Deus ex machina, амаль боскае выратаванне, а не ўтылітарная прылада накшталт якой-небудзь вінтоўкі.
Галоўным канфліктам усёй серыі было супрацьстаянне дысцыплінаванага, структураванага розуму і дзікай, некантраляванай жывёльнай моцы. Увогуле, алегарычна, гэты канфлікт можна апісаць як змаганне лекараў з анкалагічнымі захворваннямі.
Калі ж казаць дакладна пра гэта кіна, то перад намі хутчэй аўтарскі погляд на сусвет Resident Evil, чым чарговы галівудскі атракцыён у духу фільмаў Пола Андэрсана.
Сам я фільм Крэгера яшчэ не глядзеў, таму не вазьмуся сцвярджаць, наколькі ён добры, ці не. Але я бачыў яго “Зброю” (англ. Weapons) і магу казаць адно: нас дакладна чакае густы саспенс — ад першай секунды фільма і аж да фінальных тытраў.
Tеtrакўб

Трэк (без варыянтаў):
Беларускае агучваньне сэрыялаў, фільмаў, мультоў
Наш сайт: kaviarnia.com
Падтрымаць нас:
https://patreon.com/kava_premium
https://buymeacoffee.com/kaviarnia/membership