Выраз „царь-батюшка“ на беларускую не перакладаецца.
Сваіх усяўладных цароў у нас не было, царамі называлі ўсходніх манархаў і біблійныя постаці. А нашыя каралі ня мелі абсалютнай улады. Ад слова „кароль“ мноства вытворных: караляваць — ‘жыць у раскошы’; каралёўна — ‘прыгажуня’.
Расейскім выразам з „царём“ адпавядаюць беларускія без цара:
• „без царя в голове“ — клёку не стаé
• „при царе Горохе“ — за дзедам швэдам
• „царственная поступь“ — велічная хада
• „царский подарок“ — раскошны падарунак
• „царские слёзы“ — малако ад шалёнай каровы
Прынагодна ўспомнім і Цётку (Аляізу Пашкевічанку) — сёлета 150 гадоў з дня яе нараджэньня.