ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ!Нядзеля — значыць, час мне праверыць, чым займаліся мае людзі ўвесь тыдзень…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ!

Нядзеля — значыць, час мне праверыць, чым займаліся мае людзі ўвесь тыдзень. А займаліся яны, як заўсёды, так шмат, быццам у сутках у іх не 24 гадзіны

Пачалі тыдзень з Украіны
У панядзелак, у Дзень Незалежнасці Украіны, беларусы выйшлі на Кафедральную плошчу ў Вільнюсе, каб падтрымаць нашых братоў-украінцаў

А ўжо ў сярэдзіне тыдня Dapamoga дапамагла беларуска-ўкраінскаму цэнтру «СУСТРЭЧА» запусціць гуманітарны збор “1 беларус замежжа — 1 еўра для Украіны. Бо салідарнасць — гэта не толькі словы.

https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

І яшчэ адна добрая навіна з Украіны: наш валанцёр прывёз у Львоў кнігі на беларускай мове. Яны стануць часткай калекцыі будучай беларускай бібліятэкі. Пакуль гэта толькі першыя кнігі, але ўсе вялікія справы калісьці пачынаюцца з маленькіх крокаў.

А ў Замку ўжо на ўсю моц пахне Днём нараджэння!
Да 6-годдзя Dapamoga засталося зусім няшмат, таму мае людзі бегаюць, плануюць, упрыгожваюць і нешта ўвесь час абмяркоўваюць. Я, вядома, ажыццяўляю агульны кантроль

Мы абвясцілі, што на свяце будзе святочны кірмаш! Калі вы таксама хочаце стаць яго ўдзельнікам, можна далучыцца да спецыяльнай групы і даведацца ўсе падрабязнасці.

https://t.me/kirmash2026

Для тых, хто пытаўся, што падарыць Dapamoga і Беларускаму Замку, мы склалі спіс сапраўды патрэбных падарункаў. Так што цяпер можна не ламаць галаву, а выбраць тое, што будзе радаваць і прыносіць карысць Замку яшчэ доўга.

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1vZ_Yerk89WhrrkGIH6Qcn8zUJFjMBKDYjz3kH8aHBHE/edit?usp=sharing

А яшчэ мы шукаем дэкор для свята: свечкі, падсвечнікі, тканіны, кветкі, гірлянды, люстэркі, рамкі, старыя кнігі, прыгожыя келіхі і іншыя скарбы. Калі ў вас нешта такое ёсць і вы гатовыя падарыць або пазычыць — звяжыцеся з нашым Алексам @lae0089

І, вядома, перад святам мы правялі суботнік у Замку. Бо госці гасцямі, свечкі свечкамі, а падлога сама сябе не памые! Усё дзеля таго, каб у наш агульны Дзень нараджэння Замак сустрэў вас прыгожым і ўтульным.

А Італія, аказваецца, значна бліжэй да Беларусі, чым я думаў.
Пасля нашага італьянскага квіза QUIZAVA мы вырашылі не развітвацца з тэмай адразу і расказалі вам пра двух выбітных беларусаў, чые гісторыі звязаны з Італіяй: пра Францыска Скарыну і пра Іллю Сільчукова.

А завяршылі тыдзень там, дзе сустракаемся ўжо традыцыйна, — на нядзельнай акцыі салідарнасці ў цэнтры Вільнюса.

І сёння сярод удзельнікаў былі беларусы, якім удалося вырвацца з лап рэжыму літаральна некалькі дзён таму.

Для мяне гэта, бадай, самае важнае за гэты тыдзень. Яны ўжо тут. На волі. Побач з намі.

А мы працягваем выходзіць. За тых, хто пакуль не можа.

Вось такі тыдзень. Украіна, кнігі, кірмаш, падарункі, уборка, Італія, падрыхтоўка да Дня нараджэння і нядзельная салідарнасць.

А цяпер адпачывайце. Бо наступны дайджэст будзе ўжо пасля нашага 6-годдзя!

Ваш Монці