Карыстальнікі з Беларусі могуць бясплатна спампаваць новую кнігу Бахарэвіча. Выдавецтва “Янушкевіч” дае такую магчымасць на тры дні.
“Ніякіх банкаўскіх транзакцый. Рэкамендуем стварыць часовы акаўнт Google для спампавання кнігі, каб вы заўсёды маглі яго цалкам выдаліць. Памятайце, што нават нулявая (бясплатная) пакупка застанецца ў вашай гісторыі заказаў, яе адтуль выдаліць немагчыма”.
Выдавецтва “Янушкевіч” вырашыла паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі, каб прадставіць чытачам новы раман Альгерда Бахарэвіча “Падземныя пераходы”. Першыя сустрэчы гэтага эксперыментальнага Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай…